Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Калінкавіцкай ЦРБ адкрылі новае эндаскапічнае аддзяленне

22.01.2025
Раней у бальніцы было ўсяго некалькі невялікіх эндаскапічных кабінетаў, няёмка размешчаных у пераходным корпусе. Пераезд у прасторнае ізаляванае памяшканне адчыняе новыя магчымасці ў дыягностыцы самых розных захворванняў.

Аддзяленне знаходзіцца на другім паверсе дзевяціпавярховага корпуса. Усяго ў ім пяць маніпуляцыйных кабінетаў, дзе выконваюць эндаскапічныя даследаванні (гастраскапію, калонаскапію, бронхаскапію), астатнія памяшканні – дапаможныя.

– У рамонт было ўкладзена каля 460 тысяч рублёў. Размова ідзе аб аддзяленні, якое адпавядае сучасным санітарна-проціэпідэмічным стандартам. Тут створаны камфортныя ўмовы, як для работы персаналу, так і для знаходжання пацыентаў, – выступаючы перад работнікамі бальніцы, зазначыў старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Павел Сілівончык.

Ён падкрэсліў, што ў раённай бальніцы працягваюцца рамонтныя работы. Так, напрыклад, зараз у парадак прыводзяць прыёмнае аддзяленне. Сёлета ўжо выдаткавана каля двух мільёнаў рублёў, якія будуць патрачаны на рамонтныя работы, а таксама на закупку новага абсталявання.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ