У Гомельскім цырку прайшло абласное дабрачыннае свята для навучэнцаў рэгіёна

Дзіцячую ўрачыстасць наведалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
Дзед Мароз у чырвоным футры, красуня Снягурка і, вядома, прыбраныя ялінкі – што яшчэ трэба для навагодняга настрою і чараўніцтва?
На елцы ў цырку сабраліся дзеці з усяго рэгіёна, янывызначыліся ў навучанні, творчасці, спорце.
Губернатар уручыў самым паспяховым дзецям прэміі аблвыканкама і падарункі. Дзеці таксама падарылі кіраўніку вобласці навагодні сувенір, які зрабілі сваімі рукамі.
Іван Крупко павіншаваў юных жыхароў Гомельшчыны з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадаў поспехаў у навучанні, дабра і шчасця на жыццёвым шляху.
Яркім і захапляльным падарункам для ўсіх гасцей цырка стала выдатнае шоу «5 кантынентаў» заслужанага артыста Расіі Гіі Эрадзе і кампаніі «Расдзяржцырк»».