Грамадства
У Гомельскім медуніверсітэце прайшла акцыя па бязвыплатнай здачы крыві
09.11.2023

Традыцыйны дзень донара сёлета прымеркавалі да дня нараджэння ўніверсітэта, які адзначаецца 14 лістапада.
Супрацоўнікі абласнога цэнтра трансфузіялогіі арганізавалі ў галоўным корпусе па вуліцы Ланге мабільны пункт здачы крыві. Жадаючых далучыцца да акцыі было шмат, паколькі студэнты і супрацоўнікі медуніверсітэта – пастаянныя донары крыві. Яны актыўна прапагандуюць рух добраахвотнага бязвыплатнага донарства.
Як адзначылі ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, студэнты цудоўна разумеюць, наколькі важная такая дапамога.