Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомельскай епархіі віталі дзяцей са школы-інтэрната горада Антрацыт Луганскай Народнай Рэспублікі

10.01.2024
35 хлапчукоў і дзяўчынак адпачывалі ў санаторыі ў Магілёўскім раёне і праз наш абласны цэнтр вяртаюцца дадому.

– Усе мы адгукаемся на бяду нашых блізкіх. А асабліва дзяцей, якія жывуць там, дзе праходзілі ваенныя дзеянні. Мы молімся, каб Гасподзь дараваў мір гэтым землям, – сказаў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. – Прэпадобны Лаўрэнцій Чарнігаўскі казаў, што Русь Святую нельга падзяліць, яна як Святая Тройца – Беларусь, Расія і Украіна. Гэта зрабіць спрабуюць, але мы пройдзем гэтыя выпрабаванні, наш адзіны славянскі народ зноў будзе разам.

Як падкрэсліла старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, кіраўнік спраў аблвыканкама Алена Клічкоўская, у гэтых дзяцей асаблівы лёс, яны ўжо ў такім юным узросце зведалі жахі вайны, пазбаўлення. Беларускія жанчыны не маглі застацца ўбаку, падставілі плячо, уручылі падарункі.

Прыезд дзяцей арганізаваны ў рамках акцый «Калядная казка для дзяцей Данбаса» і «Мы – адна сям'я» гуманітарнай місіі дапамогі Данбасу фонда Аляксея Талая пры садзейнічанні Гомельскага і Магілёўскага абласных выканаўчых камітэтаў. Арганізацый і ўстаноў, якія аказвалі фінансавую дапамогу і падтрымку, не пералічыць. Дарослыя аб'ядноўваліся, каб падставіць сяброўскае плячо дзецям з Луганскай Народнай Рэспублікі.

– У дзяцей атрымалася акунуцца ў калядную казку. Для іх было арганізавана мноства экскурсійных праграм, навагодніх елак, а таксама аздараўленне і лячэнне. Тым з хлопцаў, хто меў патрэбу ў куплі ачкоў, іх набылі. Дзяўчынцы з нарушэннем асанкі купілі карсет, – расказала выхавальніца Антрацытаўскай спецыяльнай (карэкцыйнай) школы-інтэрната Нэля Дзенісенка. – Адпачынак прайшоў на высокім узроўні. Мы вязем шмат ведаў аб вашай краіне, вашы клопат і любоў. Дзякуй беларусам за ветлівасць і дабрыню.

Сярод дзяцей Данбаса была і імянінніца Яраслава, якой 5 студзеня споўнілася 8 гадоў. Яе павіншаваў і ўручыў падарункі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віталій Уткін.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ