Грамадства
У Гомелі з'явіўся паклонны крыж у памяць герояў-пагранічнікаў
21.11.2023

На тэрыторыі храма Архангела Міхаіла створана месца правядзення малебнаў і ўрачыстых мерапрыемстваў.
– Сёння мы ўвекавечым памяць салдат, якія аддалі жыццё, абараняючы нашы межы, – адзначыў архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. – Менавіта воіны-пагранічнікі першымі прымаюць ворагаў і з усмешкай сустракаюць добразычліўцаў. Няхай крыж і лампада стануць сімвалам памяці аб тых, хто больш не вернецца дадому.
Падчас правядзення эстафеты «105 гадоў на варце межаў Айчыны» гомельскія пагранічнікі сабралі зямлю з усіх месцаў пахавання герояў і заклалі яе ў аснову будучага паклоннага месца.
Як расказаў намеснік начальніка Гомельскай пагранічнай групы Сяргей Свянцецкі, рэалізацыя праекта – гэта вынік узаемадзеяння Гомельскай пагранічнай групы з Гомельскай епархіяй. Сімвалічна, што сёлета адзначаецца 20 гадоў з дня заключэння пагаднення аб супрацоўніцтве паміж пагранічнымі войскамі Беларусі і Беларускай праваслаўнай царквой.