Грамадства
У Гомелі ўзнагародзілі пераможцаў абласнога этапа маладзёжнага конкурсу Генеральнай пракуратуры
25.10.2023

Конкурс "Помніць. Шанаваць. Не дапусціць" прымеркаваны да Года міру і стварэння, а таксама 80-годдзя з пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 100 навучэнцаў, студэнтаў і аўтарскіх калектываў з усіх куткоў Гомельскай вобласці. Яны прадставілі свае працы ў трох намінацыях: "Лепшае даследаванне", "Лепшае эсэ", "Лепшы відэаролік".
Пракуратура Гомельскай вобласці выбрала найлепшыя праекты ў кожнай намінацыі і накіравала іх у Генеральную пракуратуру для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе.
– Мы ўдзячныя, што вы прынялі ўдзел у конкурсе, – звярнуўся да рабят пракурор вобласці Віктар Марозаў. – Вельмі падкупляе тое, што вы размаўлялі з відавочцамі, вывучалі дакументы. Сувязь пакаленняў існуе, і памяць аб учыненых злачынствах жывая. Наша задача – захаваць гэтыя факты і паказаць у экспазіцыях музеяў, што Перамога была здабыта дзякуючы адвагі, дзерзкасці, самаахвяраванню 18-летніх юнакоў і дзяўчын. Жадаю, каб вы працягвалі даследчую працу не толькі ў рамках конкурсу, але і ў паўсядзённым жыцці.
Пераможцам у намінацыі "Лепшы відэаролік" стала навучэнка Гомельскага кадэцкага вучылішча Дар'я Федарцова. Яе праца пра раскопкі ў месцах масавага пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны ў чонкаўскім лесе Гомельскага раёна не пакінула нікога раўнадушным.
– Ідэю для роліка прапанаваў настаўнік гісторыі, кіраўнік пошукавага клуба «Пунсовыя пагоны» Павел Уладзіміравіч Дзенісенка. Над відэа мы працавалі дастаткова доўга. Сумеснымі намаганнямі склалі сцэнарый, падабралі фрагменты відэа з раскопак, фатаграфіі, – расказала Дар'я Федарцова. – Я сама знаходжуся ў клубе, таму не раз удзельнічала ў раскопках у чонкаўскім лесе. Адчула ўвесь жах гэтага месца.