Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі ўшаноўвалі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод журналістаў і СМІ

06.05.2025
Лепшыя з лепшых на медыйным полі Гомельшчыны атрымалі ўзнагароды з рук старшыні аблвыканкама Івана Крупко.
Віншаванні па выніках работы ў 2024 годзе прымалі прадстаўнікі СМІ рэгіёна сярод рэдакцый друкаваных, тэлевізійных, радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў, сеткавых выданняў. За творчыя поспехі ўшаноўвалі і саміх журналістаў. 
Губернатар Іван Крупко выказаў перакананасць, што беражлівыя адносіны да гістарычнай спадчыны продкаў, шчырае, таленавітае і праўдзівае слова здольныя захаваць паразуменне ў грамадстве і падарыць усім надзею на лепшае. Іван Іванавіч таксама адзначыў каласальны вопыт друкаванай справы на нашай зямлі і глыбокую пераемнасць пакаленняў у журналісцкіх колах. Менавіта на Гомельшчыне працуе найстарэйшая ў рэспубліцы абласная газета «Гомельская праўда», больш за стагоддзе выходзяць тры раёнкі, амаль усе выданні старэйшыя за дзевяноста гадоў. Пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна, у наш век інфармацыйных тэхналогій усе СМІ ідуць у нагу з часам, абапіраюцца на анлайн-платформы, сацсеткі. Не губляючыся ў лічбавым свеце, умела супрацьстаяць хлусні і дэзінфармацыі. Галоўная ж зброя сучасных журналістаў – прынцыповая грамадзянская пазіцыя, аб'ектыўнасць і аператыўнасць. Як адзначыў Іван Крупко, мінулы год выдаўся няпростым, вельмі насычаным на падзеі, аднак журналісты заўсёды былі на інфармацыйнай перадавой, дзейнічалі аператыўна, смела. І ў выніку даказалі, што на Гомельшчыне ёсць надзейная каманда сапраўдных прафесіяналаў, патрыётаў сваёй краіны.
Лепшым друкаваным СМІ Гомельскай вобласці прызнана газета «Савецкі раён». Другое і трэцяе месцы прысуджаны раённым газетам «Добрушскі край» і кармянскай «Зара над Сожам».
Перамогу ў намінацыі «Лепшыя аўтарскія матэрыялы ў друкаваных СМІ» атрымала журналіст «Гомельскай праўды» Вікторыя Трухан. У намінацыі «Лепшыя фотаматэрыялы» пераможцам прызнаны фотакарэспандэнт «Гомельскай праўды» Аляксандр Лапацін.
Лепшым тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ прызнана «Праўда Радыё». Перамога ў намінацыі «Лепшыя аўтарскія матэрыялы ў тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ» прысуджана рэдактару аддзела тэлерадыёкампаніі «Гомель» Міхаілу Трацэнку. Другое і трэцяе месцы ў гэтай намінацыі дасталіся радыёвядучаму «Праўда Радыё» Пятру Шкалёнку і начальніку аддзела Гомельскага гарадскога радыё Уладзіміру Слаўнікаву.
Лепшым сеткавым выданнем у вобласці прызнана рэдакцыя газеты «Гомельскія ведамасці». Другое і трэцяе месцы занялі рэдакцыі раённых газет «Новы дзень» (Жлобін) і «Дняпровец» (Рэчыца).

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ