Грамадства
У Гомелі стартаваў абласны форум маладых дзяржслужачых
01.02.2024

Семінар сабраў амаль 80 юнакоў і дзяўчат з усяго рэгіёна.
Двухдзённая сустрэча пачалася з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Алея герояў», дзе ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым дзяржслужачыя адправіліся ў ГДУ імя Ф. Скарыны на ўрачыстае адкрыццё.
– Асноўная задача форуму – даць удзельнікам новыя веды і пазнаёміцца, каб у складанай сітуацыі ў іх было да каго звярнуцца за парадай ці самому працягнуць руку дапамогі. Гэта вельмі важна, таму што ад работы маладога пакалення залежыць будучыня рэгіёна, – адзначыў старшыня камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі.
На дыялогавай пляцоўцы "Нацыянальная бяспека – справа кожнага" ў якасці спікераў выступілі начальнік напраўлення ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці Дзмітрый Шэвелеў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай пагранічнай службы Аляксей Смагін.
– Самае важнае для чалавецтва – мір і бяспека. Ці будзе і далей існаваць такая дзяржава, як Рэспубліка Беларусь, залежыць ад кожнага з нас, – падкрэсліў Дзмітрый Шэвелеў.
Удзельнікі змаглі задаць спікерам пытанні, якія іх цікавяць, а потым самі прымерылі ролю выступаючых. Маладыя дзяржслужачыя выступілі з дакладамі па чатырох тэматычных секцыях: "Эканамічная бяспека. Рэгіянальны аспект", "Дэмаграфічная бяспека. Рэгіянальны аспект", "Лідар. Грамадзянін. Патрыёт", "Вёска будучыні: эканоміка, інфраструктура, людзі".