Грамадства
У Гомелі прэзентавалі праект #УТЭМЕ.ГАЛАСУЕМ
01.12.2023

25 лютага 2024 года ў нашай краіне ўпершыню ў гісторыі пройдзе Адзіны дзень галасавання. У гэты раз будуць адначасова абірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Падрыхтоўка да важнай электаральнай кампаніі ідзе поўным ходам.
У абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі прэзентаваны праект #УТЭМЕ.Галасуем. Ініцыятарам праекта выступіў Маладзёжны савет пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў.
У сустрэчы таксама прыняў удзел першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнай і рэгістрацыйнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Андрэй Гуржый.
#УТЭМЕ.Галасуем – гэта інфармацыйна-асветніцкі праект, у рамках якога моладзі будуць простай мовай растлумачаны ўсе дэталі маючай адбыцца электаральнай кампаніі: каго абіраюць, у якія тэрміны, кампетэнцыя дэпутатаў і многае іншае. Члены маладзёжных саветаў Гомельскай вобласці сустрэнуцца з маладымі людзьмі ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах і падрабязна раскажуць аб ключавых аспектах маючай адбыцца выбарчай кампаніі.