Грамадства
У Гомелі прайшоў семінар-вучоба праекта «Школа маладога кіраўніка»
30.07.2025

З удзельнікамі чарговай сесіі пагутарыў ініцыятар праекта – старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што "са школы" не першы год выходзяць эфектыўныя кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Больш за дзве трэці ўсіх выпускнікоў узначалілі гаспадаркі. Фішка праекта – замацаванне "студэнтаў" да масцітых кіраўнікоў, якія шмат гадоў кіруюць перадавымі прадпрыемствамі аграсектара рэгіёна. Яны вучаць маладзёж кіраваць гаспадаркай, працаваць з зямлёй, тэхнікай, а галоўнае – з людзьмі.
– Умець гаварыць з калектывам, слухаць і разумець, ставіць задачы, накіроўваць. І кожны дзень, кожную гадзіну несці адказнасць за вынік агульнай працы – вось чаму вучыць "Школа маладога кіраўніка", – падкрэсліў губернатар.
Тэма чарговай сесіі праекта – механізацыя і ўборка збожжавых. Удзельнікі наведалі прадпрыемствы "Гомсельмаш", "Гомельаблаграсэрвіс", а таксама шэраг гаспадарак у Буда-Кашалёўскім раёне.