Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі прайшоў семінар на тэму глабальных трансфармацый і забеспячэння суверэнітэту Беларусі

05.12.2023
Размова з ідэалагічным актывам Гомельшчыны праводзілася ў аблвыканкаме. Спікерам выступіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Савіных.

– Мы павінны разумець, што адбываецца з сучасным светам, якія працэсы дамінуюць, і як змяняецца чалавецтва, – адзначыў Андрэй Савіных. – Гэтыя змены не будуць праходзіць мірным шляхам, яны звязаныя з канфліктамі і санкцыйнай вайной, мы павінны быць гатовыя. Палітыка Беларусі дазваляе грамадзянам быць упэўненымі ва ўласнай будучыні.

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі расказаў аб працэсе глабальнай рэгіяналізацыі і змяненні структуры палітычнай улады міжнароднымі карпарацыямі. Спікер актыўна ўзаемадзейнічаў з аўдыторыяй і адказваў на ўсе пытанні прысутных.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ