Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі прайшло пасяджэнне калегіі камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама

09.02.2024
На мерапрыемстве падводзяць вынікі работы камітэта і падведамасных арганізацый у мінулым годзе, задаюць прыярытэтныя напрамкі дзей-насці ў 2024 годзе. У калегіі прымае ўдзел міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў.

Ужо прайшла цырымонія ўзнагароджання. Сваіх герояў знайшлі падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Гомельскага аблвыканкама, камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. Сярод узнагароджаных – праграмны дырэктар "Праўда Радыё" Ганна Канцавая і загадчык аддзела фотаілюстрацый "Гомельскай праўды" Іван Кузмянкоў.

– На чале вугла стаіць работа з кадрамі. Праколаў у гэтай сферы быць не павінна, – падкрэсліў старшыня камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі. – На жаль, не ўсе актыўна карыстаюцца магчымасцю павышэння кваліфікацыі. Некаторыя не ўдзельнічаюць у навучальных семінарах, хоць яны праводзяцца.

Неабходна ўдасканальваць сістэму ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва. У вобласці за мінулы год было арганізавана 740 дыялогавых пляцовак, удзел у якіх прынялі больш за 40 тысяч чалавек. Але не гэтак важна колькасць, колькі якасць такіх мерапрыемстваў. Падчас асобных сустрэч ад работнікаў прадпрыемстваў не прагучала ніводнага пытання.

Найбольш эфектыўны паказчык маладзёжнай палітыкі – замацаванасць маладых спецыялістаў. Цяпер у рэгіёне самы высокі паказчык за апошнія гады – больш за 80%. Але не варта спыняцца. 

Трэба пераглядаць фармат маладзёжных праектаў, павялічваць колькасць і павышаць якасць відовішчных мерапрыемстваў на адкрытых пляцоўках, падтрымліваць і прасоўваць ініцыятывы, пазіцыяніраваць стваральную працу як галоўную ўмову развіцця беларускай дзяржавы.

Як адзначыў галоўны рэдактар абласной газеты "Гомельская праўда" Сяргей Бяспалы, сёння СМІ павінны быць злабадзённымі, аператыўнымі і, вядома, цікавымі. Трэба павышаць прафесіяналалізм журналістаў і ідэолагаў. Умець збіраць факты, а складанае тлумачыць проста. У вырашэнні праблемы дэфіцыту кадраў дапаможа адкрыццё сёлета ў ГДУ імя Ф. Скарыны спецыялізацыі "Журналістыка".

– СМІ Гомельшчыны па многіх паказчыках знаходзяцца ў лідарах. Прыкметна палепшыўся аўтарскі кантэнт, стала больш аналітычных матэрыялаў, – падкрэсліў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў. – Але яшчэ ёсць над чым працаваць. Неабходна ўтрымліваць тыражы, пісаць на злабадзённыя тэмы, пра тое, што хвалюе людзей.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ