Грамадства
У Гомелі прайшло пасяджэнне абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання
22.01.2024

Нагадаем, што на Гомельшчыне створана 955 участкаў для галаса-вання, з якіх 40 закрытых – знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя і лячэбна-працоўным прафілакторыі.
466 участкаў размешчаны ў гарадах, 489 – у сельскай мясцовасці. Больш за ўсё яны размешчаны ў будынках устаноў адукацыі, культуры, спорту і аховы здароўя, амаль 10% – у сельвыканкамах. Усе выбарчыя ўчасткі гатовы да галасавання выбаршчыкаў з парушэннямі зроку. 69 участкаў ад агульнага ліку знаходзяцца на другіх паверхах будынкаў. Фізічна перанесці іх на першыя немагчыма. Таму актыўны ўдзел у адзіны дзень галасавання будуць прымаць валанцёры маладзёжных арганізацый, якія акажуць дапамогу тым, хто мае патрэбу.
Як расказаў старшыня абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання Пётр Кірычэнка, на Гомельшчыне ў склад участковых камісій па выбарах дэпутатаў вылучаны 9181 прадстаўнік. Падкрэслена, што вельмі актыўны ўдзел у гэтай рабоце прынялі грамадскія аб'яднанні – прафсаюзы, Беларускі саюз жанчын, Белая Русь, Беларускі фонд міру, БРСМ, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў.