Грамадства
У Гомелі прайшло пасяджэнне абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый
13.12.2023

Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні грамадска-палітычнай сітуацыі.
ؘ– Няхай наша цяперашняя сустрэча стане адпраўной кропкай для вашай больш актыўнай і энергічнай работы. Пры тым, што і раней рабілася нямала, – звярнуўся да ўдзельнікаў пасяджэння намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў. Каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый праводзіць свае пасяджэнні практычна штоквартальна, разглядаючы розныя надзённыя пытанні жыцця грамадства. Вядома, цяжка пераацаніць ролю грамадзянскага сектара ў падрыхтоўцы і правядзенні выбарчай кампаніі. Прыйшоў час надаць новы стымул узаемадзеянню органаў улады з грамадскімі арганізацыямі.
Таксама Дзмітрый Алейнікаў нагадаў, што будучы год аб'яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Гэта выдатная нагода прысвяціць роднаму краю добрыя справы, новыя, яркія праекты.