Грамадства
У Гомелі пачнуць курсіраваць новыя рэйсавыя аўтобусы
24.11.2023

Напярэдадні 80-годдзя са дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абласны цэнтр атрымаў у падарунак дзесяць новых аўтобусаў МАЗ-203.
Сертыфікат на іх набыццё губернатар Іван Крупко ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў старшыні гарвыканкама Уладзіміру Прывалаву.