Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі напярэдадні прафесійнага свята ўшаноавалі медыкаў рэгіёна

14.06.2024
Урачысты сход да Дня медыцынскіх работнікаў прайшоў у АКЦ.

– Па справядлівай заўвазе Чэхава прафесія лекара – гэта подзвіг. Яна патрабуе чысціні душы і намераў. Лекар павінен быць заўсёды добрым і міласэрным, бо справа, якой ён займаецца, палягчае пакуты хворага, дае надзею і вылечвае, – з прафесійным святам медыкаў і ветэранаў галіны Гомельшчыны павіншаваў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Губернатар падкрэсліў, што медыкі суправаджаюць нас ад самага нараджэння:

– Мы звяртаемся да вас, калі баліць цела і ные душа. Нашай вобласці пашанцавала. У рэгіёне не проста добрыя спецыялісты – склаліся цэлыя калектывы высока-класных медыкаў, чые прафесійныя дасягненні – вылячэнне хворых, паляпшэнне якасці іх жыцця.

Кіраўнік рэгіёна ўручыў узнагароды прадстаўнікам працоўных дынастый і медыкам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у рабоце.

Іван Крупко адзначыў, што дзяржава і асабіста Прэзідэнт краіны ўдзяляюць пільную ўвагу пытанням захавання здароўя:

– У нашай вобласці адкрыты 23 кабінеты камп'ютарнай тамаграфіі, 13 з іх устаноўлены ў апошнія тры гады. У планах гэтага года – закупка ста аўтамабіляў, 11 реанімабіляў, 16 перасоўных ФАПаў.

Дзякуючы абнаўленню абсталявання ў мінулым годзе медыкі рэгіёна зрабілі амаль 22 тысячы высокатэхналагічных і складаных аператыўных умяшанняў.

– У нашай галіне няма ні аднаго чалавека, які б ні быў улюбёны ў сваю прафесію. Гэта не праца, а лад жыцця. Кожны з нас штодня аддае часцінку сваёй душы пацыентам, – са святам калегаў павіншаваў першы намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч.

Кіраўнік пажадаў медыкам Гомельшчыны здароўя, удачы і добрай інтуіцыі, якая часам дапамагае знайсці патрэбны падыход да пацыента.

У Гомельскай вобласці ёсць і моцная база для навучання людзей у белых халатах. Медуніверсітэт і два медыцынскія каледжы практычна закрылі патрэбнасці рэгіёна ў кадрах. А якаснае аказанне дапамогі забяспечвае аптэчная сетка прадпрыемства "Фармацыя".

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ