Грамадства
У Гомелі напярэдадні 105-годдзя УУС аблвыканкама заклалі новую алею міліцыі
17.04.2024

На тэрыторыі АУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна пасадзілі больш за 50 маладых дрэў.
Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве бралі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, праваахоўнікі Гомельшчыны, члены ваенна-патрыятычных клубаў і навучэнцы СШ № 72.
– Гомельская міліцыя за свой багаты баявы шлях выканала ўсе пастаўленыя задачы. Упэўнены, што і ў далейшым з гэтымі задачамі яна будзе поўнасцю спраўляцца, – адзначыў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрый Назаранка. – Новая алея – сімвал памяці аб супрацоўніках, якія забяспечылі нам мірнае неба над галавой цаной свайго жыцця.
Напярэдадні 105-гадовага юбілею жадаю кожнаму супрацоўніку міліцыі Гомельшчыны моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Юрый Назаранка і начальнік УУС аблвыканкама Аляксандр Шастайла адкрылі сімвалічны знак гомельскім міліцыянерам, пасля чаго госці мерапрыемства высадзілі маладыя дрэвы.