Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі на Першым абласным прафсаюзным медыяфоруме гаварылі аб інавацыйных інструментах работы ў СМІ

31.01.2024
Маштабная дыскусійная пляцоўка, арганізаваная ФПБ, выдавецкім домам «Праф-Прэс» і абласным аб'яднаннем прафсаюзаў, прайшла ўпершыню ў горадзе над Сожам і сабрала больш за 100 чалавек. Сярод іх лідары грамадскай думкі, эксперты, журналісты, прафсаюзны актыў паўднёва-ўсходняга рэгіёна. 

Праграма мерапрыемства атрымалася насычанай і разнапланавай. Дасведчаныя спікеры выказалі меркаванне аб развіцці сучасных СМІ, сацсетак і месанджараў, падзяліліся вопытам, як зрабіць матэрыял прывабным для чытача з дапамогай простых лайфхакаў, крэатыўна пісаць аб штодзённым і рабіць прафесійнае фота. 

Пытанні прафесійнага характару цесна перапляталіся з палітычнымі, бо Беларусь на парозе важнай палітычнай падзеі. Старшыня абласнога аб'яднання прафсаюзаў Пётр Кірычэнка абазначыў тэму інфармацыйнай падтрымкі прафсаюзамі электаральнай кампаніі. Намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч падкрэсліла важнасць такіх сустрэч, паколькі ў інфармацыйнай прасторы сустракаецца шмат фэйкаў, а сумеснымі намаганнямі прасцей іх развянчаць. 

– Галоўнае – не акунацца з галавой у адну заангажыраваную альбо неправераную інфармацыю. Ёсць афіцыйныя дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, якія не дазваляюць сабе распускаць чуткі альбо фэйкі. Нельга спадзявацца на адну крыніцу, трэба супастаўляць, каб зрабіць адзіна правільную выснову, – парэкамендаваў старшыня камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі.

Палітычны аглядальнік тэлеканала «СТВ» Рыгор Азаронак расказаў аб інструментах медыя, тэхналогіях данясення дакладнай інфармацыі. Не менш цікавым было выступленне сокіраўнік асветніцкага праекта ў Беларусі «У рэжыме праўды», музыканта, аўтара-выканаўцы Цімура Прахіна аб магчымасцях і перавагах блога – інструмента стварэння грамадска-палітычнага кантэнту.

Хвалюючым момантам форуму стала цырымонія ўручэння падзячных лістоў журналістам і спецыялістам па інфармацыйнай рабоце прафсаюзных структур.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ