Грамадства
У ГКЦ прайшоў абласны XXVII форум студэнцкіх талентаў «Зімовая вясёлка – 2024»
17.12.2024

Па традыцыі ён аб'яднаў лепшых удзельнікаў конкурсу «А ну-ка, першакурснік!», які прайшоў у кожнай ВНУ рэгіёна. У гэтым годзе тэмай форуму стаў дэвіз «Вучыцеся! Дзейнічайце! Тварыце! Час выбраў нас!»
Спаборніцтвы праходзілі ў некалькі этапаў. Спачатку хлопцы здалі нарматывы ГТА ў Палацы лёгкай атлетыкі. У асноўны дзень правядзення форуму студэнты разгарнулі ў холе АКЦ маладзёжныя інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе прэзентавалі праекты і ініцыятывы сваіх ВНУ. Самай яркай часткай вечара стала прадстаўленне творчых праграм. Першакурснікам трэба было здзівіць і запомніцца журы за 15 хвілін.
Яркае свята інтэлекту, гумару і творчасці наведала кіраўніцтва вобласці і гарада. Упершыню пазнаёміцца з талентамі студэнтаў Гомельшчыны прыехалі госці з Бранска.
Да творчага спаборніцтва удзельнікі падышлі вельмі адказна і крэатыўна. Кожны нумар быў па-свойму ўнікальны. Студэнты разыгрывалі сцэнкі, спявалі, танчылі, а ў глядзельнай зале практычна не змаўкаў смех.
Пераможцам форума стала каманда ГДУ імя Ф. Скарыны.