Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У герояў няма нацыянальнасці і рангаў: мітынг да 80-годдзя вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

24.11.2023
Гомельская зямля ганарыцца гераічнай гісторыяй свайго народа, які прайшоў нялёгкі шлях.

Адразу пасля вызвалення першага абласнога цэнтра – Гомеля – ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 80 гадоў таму ў брацкай магіле на плошчы працы былі пахаваны воіны, партызаны, падпольшчыкі. Сёння дакладна ніхто не скажа, колькі іх тут пахавана. І тады, і цяпер мы не дзелім іх па нацыянальнасці і рангах. Кожны, хто спачывае тут, здзейсніў подзвіг. У іх гонар гарыць Вечны агонь. 

Вянкі і кветкі да магілы герояў, якія загінулі за Айчыну, ляглі напярэдадні 80-годдзя вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ад Міністэрства аховы здароўя, кіраўніцтва вобласці і горада, працоўных калектываў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ