Грамадства
У Беларусі пачалася праверка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму
01.11.2023
У Беларусі пачалася праверка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
З 1 па 3 лістапада 2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму.
«У названы перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, прымяненне імітацыйных сродкаў паражэння ў навучальных мэтах», – расказалі ў Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекі.