Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У аблвыканкаме расказалі пра тое, колькі ветэранаў пражывае на Гомельшчыне і як горад плануе адзначаць Дзень Перамогі

08.05.2024
У гутарцы з журналістамі прынялі ўдзел старшыня камітэта ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі і старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Надзея Цупа.

У вобласці пражывае 142 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і 1460 пацярпелых ад наступстваў. Як адзначыла Надзея Цупа, да 1 сакавіка бягучага года ўсе ветэраны былі абследаваны спецыялістамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іх пажаданні, якія выказваліся ў рамках наведванняў, вырашаны. У поўным аб'ёме выплачана матэрыяльная дапамога ветэранам. Агульная сума выплат склала каля двух мільёнаў рублёў. Таксама 207 чалавек атрымалі дапамогу на аздараўленне – 77 тысяч рублёў. Адзначалася, што апроч гэтага за кожным ветэранам замацаваны падшэфныя прадпрыемствы і арганізацыі, якія таксама аказваюць ім адпаведную ўвагу.

Летась ва ўрачыстым шэсці з нагоды Дня Перамогі прынялі ўдзел больш за 20 тысяч чалавек. Чакаецца, што гэты год не стане выключэннем, лічыць Дзяніс Язерскі, паколькі на Гомельшчыне 9 Мая заўсёды выклікаў асаблівую цікавасць у жыхароў і гасцей рэгіёна. Паводле яго слоў, галоўнай фішкай свята стане парад воінскіх падраздзяленняў, які пройдзе на плошчы Леніна. Безумоўна, арганізатары прыўнясуць нешта новае і ў адкрыццё свята, і ў экспазіцыі, прадстаўленыя на шматлікіх пляцоўках горада, парадуюць арыгінальнымі творчымі нумарамі на сцэнічных падмостках. Па традыцыі, якая ўжо склалася, феерычным завяршэннем святочных мерапрыемстваў стане салют, які размалюе неба.

– Будзе на што паглядзець самім і паказаць дзецям, – падагульніў Дзяніс Язерскі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ