Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У аблвыканкаме абсудзілі навядзенне парадку пасля ўрагану

26.07.2024
Гаварылі аб расчыстцы дарог і населеных пунктаў, сітуацыі ў лес-фондзе, аднаўленні электразабеспячэння.

У аўральным тэмпе лясгасы пілуюць паваленыя дрэвы. Паралельна ідзе расчыстка вуліц і дарог ад наступстваў небывалай стыхіі.

У вобласці задзейнічаны ўсе лесапільні, прыцягнута дапамога з суседніх рэгіёнаў. Для рамонтных работ пастаўлена больш за 540 кубоў лесаматэрыялаў, больш за 460 – гатова да адгрузкі.

Як правіла, абрэзка дрэў пачынаецца прама на месцах іх падзення. Пры гэтым важна не забываць аб дарожнай бяспецы.

– Абочыны дарог – не для складзіравання драўніны, трэба вывозіць у спешным парадку, гэта не абмяркоўваецца, – падкрэсліў губернатар Іван Крупко.

Энергетыкі Гомельшчыны на фінішы работ па аднаўленні сістэмы электразабеспячэння. Работнікі "Гомельэнерга" ў супрацоўніцтве з іншымі службамі задзейнічаны на ўсіх напрамках. На ўчарашні дзень засталося чатыры населеныя пункты, падлучаных да сеткі праз дызель-генератары.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ