Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У абласным выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне калегіі камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі

23.12.2024
Два асноўныя пытанні парадку пасяджэння – выкананне патрабаванняў Дырэктывы № 1 і работа з кадрамі ідэалагічнай вертыкалі вобласці.

Дырэктыве Прэзідэнта № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ўжо 20 гадоў. Аднак, як падкрэсліла старшыня камітэта Таццяна Кручко, само жыццё даказвае, што яе актуальнасць бясспрэчная. 

Асаблівае значэнне ў рэгіёне надаецца пытанню скарачэння вытворча-га траўматызму. Праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па ахове працы і тэхніцы бяспекі, не толькі на прамысловых, але і на сацыяльных аб'ек-тах. Выкарыстоўваюцца тэхнічныя навінкі, напрыклад, сістэмы дыстанцыйнага кантролю наяўнасці этанолу і нарказмяшчальных рэчываў у крыві работнікаў. А таксама сістэмы відэаназірання, якія дысцыплінуюць персанал.

Акрамя прамысловай, транспартнай бяспекі павышаную ўвагу надаюць пажарнай. Паўсюдна ўсталёўваюцца сістэмы аўтаматычнай сігналізацыі, у тым ліку з перадачай сігналаў на пункт МНС, апавяшчальнікі, трывожныя кнопкі.

Важным напрамкам застаецца навучанне спецыялістаў ахове працы, накіраванне іх на профільныя семінары, а таксама стварэнне і падтрыманне на належным узроўні камфортных і бяспечных умоў працы, захаванне вы-творчай, тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны на месцах.

Бездакорнае выкананне патрабаванняў Дырэктывы № 1 знаходзіцца на пастаянным кантролі аблвыканкама, кампетэнтных службаў, падведамных ар-ганізацый. Усё ў вобласці і краіне, ад кіраўнікоў да радавых работнікаў, павін-ны разумець: ад эфектыўнасці мер, накіраваных на забеспячэнне грамадскай бяспекі, непасрэдна залежаць сацыяльна-эканамічнае развіццё і паляпшэнне жыцця людзей.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ