Грамадства
Стартаваў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
09.01.2024

Свае здольнасці ў інтэлектуальным спаборніцтве прадэманструюць 1073 пераможцы другога этапу з усіх раёнаў вобласці і Гомеля.
Найбольшая колькасць удзельнікаў заяўлена па матэматыцы (136), беларускай мове і літаратуры, а таксама па рускай мове і літаратуры (па 99), паведамілі ў галоўным упраўленні адукацыі аблвыканкама.
Алімпіяда праводзіцца з 8 па 11 студзеня на некалькіх пляцоўках – ва ўстановах агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гомеля, Жлобіна і Мазыра. Практычныя туры па біялогіі і хіміі прымае ГДУ імя Ф. Скарыны, па інфарматыцы – Мазырскі педуніверсітэт імя І. П. Шамякіна.
У складзе журы 135 выкладчыкаў устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі вобласці.