Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня аблвыканкама правёў прамую лінію

03.12.2025
За гадзіну да губернатара Івана Крупко датэлефанаваліся сем чалавек. Звароты пас-тупілі з Мазыра, Жыткавічаў, Кармянскага, Гомельскага і іншых раёнаў. Пытанні тычыліся зямельных спрэчак з суседзямі, развіцця фермерскай гаспадаркі, набыцця арэнднага жылля і сферы ЖКГ. 

Жыхарка шматпавярховага дома па вуліцы Пушкіна ў Мазыры Людміла Станісла-ваўна расказала, што балкон яе кватэры на другім паверсе пастаянна залівае дажджом. Са слоў спецыялістаў ЖКГ, канструкцыя больш доўгая, чым балконы вышэй, таму патрэбен большы казырок. Аднак дазвол на такую пераробку пенсіянерка атрымаць не можа з чэрвеня. На працягу дня з заяўніцай звяжуцца ка-мунальныя службы, запэўніў губернатар. 

Фермер з Кармянскага раёна Мікалай Іванавіч просіць аказаць тэхнічную дапамогу ва ўборцы ўраджаю. Камбайн яму выдзелілі толькі ў лістападзе, калі надвор'е не дазволіла належным чынам вырашыць пытанне. Іван Крупко адзначыў, што ў бліжэйшы час зварот будзе дэталёва прапрацаваны.  

Пенсіянер з Гомеля Уладзімір Фядотавіч сцвярджае, што ў год аварыі на ЧАЭС працаваў у калгасе Брагінскага раёна, ён сабраў усе неабходныя дакументы. Кіраўнік рэгіёна адказаў, што копіі дакументаў, якія пацвярджаюць гэты факт, неабходна вы-слаць на адрас аблвыканкама, іх праверыць спецыяльная камісія. 

Пытанне асвятлення паміж прыпынкамі «Сеўрукі» і «Вуліца Піянерская» ў Чонках падняла мясцовая жыхарка Наталля. Маладая мама папрасіла таксама дабавіць да-датковы рэйсавы аўтобус з Савецкага раёна Гомеля і адрамантаваць пешаходныя дарожкі побач з прыпынкамі. Пасля дэталёвага аналізу сітуацыі разгорнуты адказ дадуць заяўніцы.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ