Грамадства
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко расказаў, якія тэзісы Прэзідэнта запісаў у штодзённік
25.04.2024

У перапынку пасяджэння Усебеларускага народнага сходу губернатар пагутарыў з журналістамі.
– Сёння Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што кожны павінен працаваць на сваім месцы напружана і якасна. Лічу гэты пасыл як прызыў да дзеяння і для сябе, і для кожнага жыхара Гомельскай вобласці, – старшыня аблвыканкама Іван Крупко падзяліўся з журналістамі, якія тэзісы Аляксандра Лукашэнкі ён запісаў у свой штодзённік.
Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што сілы прадпрыемстваў і арганізацый нашага рэгіёна накіраваны на тое, каб захаваць эканамічную і тэрытарыяльную бяспеку краіны, яе суверэнітэт:
– Час выбраў нас, каб захаваць адзінства моцнай, незалежнай і – што самае галоўнае – мірнай дзяржавы.