Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў у Мазыры прамую лінію

20.02.2024
Традыцыйна асноўнай тэмай пытанняў сталі добраўпарадкаванне і ЖКГ.

Мазыранка Людміла Адамаўна жыве па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Яе дому больш за 50 гадоў, тады будавалі без парковак, зараз машыну ставіць няма дзе. Да таго ж у двары патрэбен ямачны рамонт.

– Абследуем тэрыторыю каля вашага дома. Тое, што можна зрабіць па ямачным рамонце, выканаем сёлета – пасля таго, як запрацуе асфальтавы завод. Наконт стаянкі высветлім, якія патрабуюцца выдаткі, і зробім вывад.

Надзея Антонаўна просіць уладкаваць з'езд да вуліцы Маякоўскага ў Мазыры. Ад вуліцы Сацыялістычнай ідзе падсыпная дарога. Пасля кожнага дажджу патрэбная новая падсыпка, наракае жыхарка райцэнтра.

Кіраўнік рэгіёна запэўніў, што сітуацыю падрабязна вывучаць, жанчына атрымае пісьмовы адказ.

Датэлефанавалася і жыхарка Петрыкава Таццяна Фёдараўна. Яна расказала, што поўнасцю адрамантаваная піцэрыя не працуе ўжо некалькі месяцаў. Аб'ект належыць "Белкаапсаюзу".

– Паглядзім, ці ёсць на аб'екце неабходнае абсталяванне, і прадумаем варыянты: ці будзе там піцэрыя, кулінарыя або кафэ.

Петрыкаўчанка таксама папрасіла ачысціць канавы па вуліцы Меліярацыйнай. Гэта пытанне будзе вырашана ў бліжэйшы час, адказаў губернатар.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ