Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прыём грамадзян і прамую лінію ў Лоеве

17.07.2024
Старшыня ЖБВК Святлана Іванаўна пачала з падзякі за адрамантаванае асвятленне ў сваім мікрараёне. 

Затым звярнулася па тлумачэнні па зменах у заканадаўстве: з гэтага года члены кааператыва павінны пералічваць сродкі на капітальны рамонт на спецыяльны рахунак ЖКГ. Усе патрэбныя каментарыі заяўніца атрымала. 

Акрамя таго, лаеўчанка расказала пра чуткі пра закрыццё хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, гэта непакоіць многіх мясцовых жыхароў. Святлане Іванаўне патлумачылі, што ЦРБ, як і іншыя ўстановы аховы здароўя краіны, зараз праходзіць акрэдытацыю. З боку вобласці будзе зроблена ўсё, каб вынік праверкі быў станоўчы. Хірургі прадоўжаць весці прыём, праводзіць неабходныя працэдуры. У экстранай сітуацыі складаных пацыентаў для аператыўнага ўмяшання будуць накіроўваць у Рэчыцу і Гомель. Такі алгарытм дзейнічае і зараз.

– Створым усе патрэбныя ўмовы. Ложкавы фонд захаваем, – запэўніў губернатар.

Яшчэ адно пытанне жанчыны датычылася добраўпарадкавання: побач з канавай выкарчавалі дрэвы. У бліжэйшы час парадак на абазначаным участку навядуць.

Яўгенія Барысаўна датэлефанавалася са Жлобіна: яе домаўладанне падтапляецца, аднак пакуль пытанне не вырашаецца. Кіраўнік рэгіёна растлумачыў, што для пачатку трэба высветліць, ці ёсць рашэнне, як забяспечыць водаадвядзенне. Пасля дэталёвай прапрацоўкі пытання дадуць падрабязны адказ.

Дачка жыхаркі вёскі Дзяржынск Лельчыцкага раёна пацікавілася, калі з'явіцца электраэнергія ў населеным пункце:

– З мамай няма сувязі, не магу даведацца, як яна сябе адчувае. Раптам ёй патрэбная медыцынская дапамога, вада ці прадукты?

Іван Крупко запэўніў, што ў рэгіёне аднаўляюцца энергетычныя артэрыі па раёнах. Сёння на працягу дня ў вёсцы ўсталююць стацыянарную дызельную ўстаноўку. Тых, хто адзінока пражывае у малых населеных пунктах, старшыні сельсаветаў і дэпутаты абышлі ў першы дзень пасля непагоды, усе неабходныя лекі і прадукты дастаўлены, падкрэсліў старшыня аблвыканкама:

– На працягу дня забяспечым вам сувязь з мамай.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ