Грамадства
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прамую лінію ў Гомелі
07.05.2025

За гадзіну да губернатара датэлефанаваліся шэсць чалавек.
Пытанні тычыліся зямельных спрэчак, аказання медыцынскай дапамогі, будаўніцтва жылля.
Андрэй Валер'евіч з Калінкавічаў паскардзіўся на тое, што ў яго кватэры батарэі зімой грэюць не ў поўную сілу.
– Сёлета маразоў моцных не было, таму перазімавалі добра. У моцныя халады тэмпература апускаецца ніжэй за норму, – апісаў сітуацыю жыхар райцэнтра.
Кіраўнік рэгіёна запэўніў, што пры падрыхтоўцы да зімовага перыяду на дом звернуць асаблівую ўвагу, вывучаць сітуацыю па ўсім доме, правераць тэмпературу ў ацяпляльны сезон.
– Пытанне не здыму з кантролю, пакуль яно не вырашыцца, – падагульніў Іван Крупко.
З Глушкавічаў Лельчыцкага раёна звярнулася Галіна Іванаўна. У яе згарэў дом, але каб пачаць на яго месцы будаўніцтва новага, трэба заключэнне агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, якое прыйдзецца чакаць да верасня. Старшыня аблвыканкама запэўніў, што спецыялісты пастараюцца зрабіць дакументы як мага хутчэй.
З прапановай патэлефанавала Аксана Аляксандраўна з Гомеля. Паводле яе звестак, у горадзе ёсць параход часоў Вялікай Айчыннай вайны, які выкарыстоўваецца як кафэ. Жыхарка абласнога цэнтра прапануе зрабіць судна славутасцю і зрабіць там музей.
– Каб даць канчатковы адказ, трэба прааналізаваць сітуацыю, даведацца праўдзівую гісторыю парахода. Разам з уладальнікам падумаем, што можна зрабіць, – падзякаваў за прапанову губернатар.