Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў асабісты прыём грамадзян

29.08.2024
Да губернатара звярнуўся заяўнік, які узняў пытанне рэалізацыі лесаматэрыялаў пасля расчысткі ветравальных участкаў.

Генадзь Міхайлавіч з Рэчыцы раней працаваў у лясной гаспадарцы, а зараз адзін з уласнікаў прыватнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Ён выказаў незадаволенасць цяжкасцямі ў набыцці драўніны апошнім часам, нягледзячы на наяўнасць вялікай колькасці дрэў, што палеглі пасля ўрагану. Незадаволены як цаной, так і асартыментам драўніны на біржавых таргах.

Як растлумачылі Генадзю Міхайлавічу, цэнавая палітыка вызначаецца сумесна лясгасамі вобласці, тут працуе карпаратыўны фактар. Асартымент жа бывае розным, гэта залежыць ад раёна, але новыя лоты, у тым ліку драўніна на пні, да якой у прадпрымальніка асаблівая цікавасць, выстаўляюцца на кожных таргах. Яны праходзяць строга па чацвяргах.

У любым выпадку, падкрэсліў губернатар, усе гэтыя пытанні – цэны, размеркаванне квот па раёнах, арганізацыя таргоў і іншыя – вырашаюцца выключна ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Закон адзін для ўсіх, як для дзяржпрадпрыемства, так і камерцыйнай структуры.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ