Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў асабісты прыём грамадзян

04.01.2024
Узнімаліся пытанні электрыфікацыі ў вёсцы і грамадзянска-прававых адносін.

Па аб'ектыўных прычынах на прыём не прыехала жыхарка вёскі Тэльман на Брагіншчыне. Аднак яе пытанне дэталёва абгаварылі. Гэты населены пункт знаходзіцца ў зоне адсялення (узровень забруджвання ад 5 да 15 кюры), не патрапіў пад газіфікацыю. Жыхары, якія засталіся, жадаюць абаграваць дамы за кошт электраэнергіі.

Звяртаючыся да кіраўнікоў кампетэнтных службаў, губернатар запатрабаваў назаўжды адмовіцца ад тэрміна "вёска, якая вымірае". Даручана распрацаваць праграму паэтапнага падключэння сельскіх населеных пунктаў – аграгарадкоў і невялікіх вёсак, пасёлкаў – да электразабеспячэння для патрэб ацяплення з прыцягненнем бюджэтных сродкаў у рамках дзяржпраграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

Рабочы Гомельскага завода ліцця і нармалей не згодны з умовамі выдачы яму малака. Ён працуе ў шкодных умовах, паўлітра ў дзень яму пакладзена па заканадаўстве. У адзін з дзён кладаўшчык малако не выдаў. Ёсць і іншыя скаргі да завадскога начальства, у тым ліку ў плане тэхнікі бяспекі. Кожнае з агучаных пытанняў, запэўніў губернатар, будзе прыняты да ўвагі і разгледжаны, па выніку прымуць меры. Вінаватых службовых асоб, калі спатрэбіцца, прыцягнуць да адказнасці.

У той жа час было адзначана, што самі работнікі цэха таксама павінны адказваць за парадак і бяспеку на сваіх працоўных месцах. Сігналізаваць начальству аб недахопах і падказваць шляхі рашэння – гэта нармальна. Чаго не варта рабіць, дык гэта вышукваць праблемы знарок. І тым больш маляваць іх на пустым месцы.


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ