Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня аблсавета Кацярына Зянкевіч правяла прыём грамадзян у Хойніцкім райвыканкаме

15.11.2023
Кіраўнік дэпутацкага корпуса Гомельшчыны таксама сустрэлася з актывам Судкоўскага сельсавета і членамі маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

Важнае пытанне, на якім акцэнтавала ўвагу Кацярына Зянкевіч на сустрэчы, — праца са зваротамі грамадзян. Паводле яе слоў, важна быць вельмі сумленнымі з людзьмі і паказваць перспектыву ў вырашэнні пытання. Як паказваюць сучасныя рэаліі, у любой прафесійнай сферы сёння неабходна практыка настаўніцтва, нельга скідаць з рахункаў і маладзёжныя ініцыятывы, падтрымліваць іх і ствараць годныя ўмовы для маладых спецыялістаў.

У размове быў закрануты шырокі спектр актуальных пытанняў. Кацярына Зянкевіч расказала аб асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, аб парадку фарміравання і размеркавання бюджэтных сродкаў, у першую чаргу – на сацыяльныя сферы.

Яшчэ старшыня аблсавета нагадала, што наперадзе ва ўсіх беларусаў адказная падзея. "Мы ўступілі ў электаральную кампанію. Упершыню яна пройдзе ў новым фармаце. Заклікаю ўсіх выканаць свой грамадзянскі абавязак", – падкрэсліла Кацярына Зянкевіч.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ