Грамадства
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко сустрэўся з калектывам сельскагаспадарчага прадпрыемства «Палессе-Аграінвест»
16.05.2024

Роля і месца УНС у жыцці дзяржавы, абстаноўка вакол краіны і дасягненні беларусаў – губернатар Іван Крупко абмеркаваў з калектывам сельгаспрадпрыемства «Палессе-Аграінвест» асноўныя тэзісы паслання Аляксандра Лукашэнка да парламента і беларускага народа.
Гаварыў таксама аб ключавых пунктах Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны, якія зацверджаны Усебеларускім народным сходам.
– Усебеларускі народны сход – гэта інстытут, закліканы быць гарантам стабільнасці краіны. Надыходзіць час моцных духам людзей, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Традыцыйна падчас сустрэчы з калектывам губернатар адказаў на пытанні работнікаў. Мясцовых жыхароў цікавіла якасць пітной вады, сітуацыя на мяжы і ўвод новых сацаб'ектаў.
Іван Крупко расставіў усе кропкі над «i»:
– У гэтым годзе на Гомельшчыне ўвядзем 42 станцыі абезжалезвання, частка з іх – у Петрыкаўскім раёне. Адкрыюцца яны ў Муляраўцы, Слабадзе і Курыцічах.
Што тычыцца становішча на мяжы, яна стабільная:
– Абстаноўка ў нашых прыгранічных раёнах напружаная, але яна знаходзіцца на пастаянным кантролі сілавога блока і выканаўчай улады, – падкрэсліў Іван Крупко.
У перспектыве ў Петрыкаве з'явіцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс, зараз для яго рыхтуюць участак. Гэта адказ на трэцяе пытанне.