Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко правёў у Светлагорску прамую лінію і прыём грамадзян

17.01.2024
Да старшыні аблвыканкама звярнуліся пяць жыхароў вобласці. Грамадзяне прасілі вырашыць зямельныя спрэчкі, дапамагчы з працаўладкаваннем і рамонтам дома.

Жыхарка пасёлка Луцкі Жлобінскага раёна растлумачыла, што ў яе доме нядаўна завяршыўся капітальны рамонт, аднак устаноўленая ліўнёўка трохі падцякае, з-за чаго столь у пад'ездзе сырэе. Жыхары перажываюць, што вада можа пракрасціся ў кватэры.

– Будзем разбірацца. Падбяром зручны для вас час і правядзем абследаванне, – прапанаваў рашэнне кіраўнік рэгіёна.

Вікторыя Анатольеўна з аграгарадка Роўкавічы Чачэрскага раёна некалькі месяцаў не можа знайсці работу. На прапанаваную вакансію заатэхніка ў бліжэйшай гаспадарцы пагадзілася, аднак кіраўнік не прыняў яе ў сувязі з адсутнасцю неабходнага вопыту. Губернатар запэўніў, што ў бліжэйшы час вакансію ёй прапануюць.

На прыёме Рыгор Аронавіч са Светлагорска расказаў, што ў райцэнтры ёсць месца, дзе ў 1942 годзе былі расстраляны жыхары яўрэйскай нацыянальнасці. Астанкі перанеслі на мясцовыя могілкі, дзе ўсталявалі па-мятнік. Аднак яўрэйская абшчына хоча ўсталяваць мемарыяльны знак і на трагічным месцы, гатовы сабраць грошы і даглядаць. Дакументы ў спецыяльную камісію ўжо пададзены, зараз чакаюць рашэння. Папрасілі падтрымкі губернатара.

– Ёсць навуковыя работнікі, гісторыкі, якія займаюцца абгрунтаваннем падобных праектаў, і камісія, якая прымае рашэнне. Алгарытм ужо адпрацаваны. Вы сутыкнуліся з якімі-небудзь праблемамі? – пацікавіўся старшыня аблвыканкама.

Аказалася, што ніякіх перашкод няма. Пытанне будзе вырашацца ў рамках заканадаўчага поля.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ