Грамадства
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Гомелі
06.06.2024

На прыём да губернатара запісалася шасцёра чалавек. Жыхары рэгіёна звярнуліся з пытаннямі развіцця чыгункі, падтаплення домаўладання. Прасілі таксама навесці парадак на зямельным участку суседзяў, змяніць тып крэдытавання для выкарыстання сямейнага капіталу.
Рабочая група навуковых супрацоўнікаў з абласнога цэнтра прапануюць праект комплекснага развіцця Палескага рэгіёна, у тым ліку будаўніцтва Палескай чыгункі. Гамяльчане прапанавалі дарожную карту распрацоўкі месца-нараджэнняў карысных выкапняў і будаўніцтва патрэбных сацыяльных аб'ектаў, транспартна-лагістычнай інфраструктуры, развіцця турызму.
– Вопыт іншых краін паказвае, што транспартныя праекты трэба ацэньваць не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але і з пункту гледжання сацыяльнай эфектыўнасці, стварэння дадатковых працоўных месцаў, даступнасці мясцовага насельніцтва да розных паслуг, – расказалі пра сваю ідэю вучоныя.
Губернатар падтрымаў ініцыятыву, аднак прапанаваў вывучыць пытанне больш падрабязна:
– Мы створым пры аблвыканкаме камісію і прапрацуем тэму на перспектыву. Разгледзім усе напрамкі, дэталізуем кожнае. Кропку ў гэтым пытанні не ставім. Трэба пагрузіцца ў канкрэтныя праекты. Раз у квартал будзем сустракацца, падводзіць вынікі і абмяркоўваць план дзеянняў на будучыню.
Па суседству з домам заявіцеля з населенага пункта Крупец Добрушскага раёна знаходзіцца ўчастак, дзе стаіць закінуты дом.
– Пяць гадоў таму памерла суседка, за ўчасткам ніхто не даглядае. Парадак перад домам навялі, але за агароджай нічога не змянілася. У момант сухастою там можа ўспыхнуць пажар, перакінуцца на мой дом, – растлумачыў праблему заявіцель, які звярнуўся на прыём.
Як растлумачыў старшыня Добрушскага райвыканкама Аляксандр Горбач, сын хазяйкі дома ўступіў у спадчыну, апавяшчэнні і прадпісанні з папярэджаннем аб навядзенні парадку яму накіроўваліся. Ён знаходзіцца і працуе ў Расіі, асабісты кантакт наладзіць не ўяўляецца магчымым.
– Знайсці ўласніка, прыцягнуць яго да адказнасці і стварыць камісію для прыняцця калегіяльнага рашэння, каб навесці парадак на тэрыторыі, – дае даручэнне мясцовым органам улады Іван Крупко.
На працягу двух гадоў домаўладанне Андрэя Іванавіча ў вёсцы Уза Гомельскага раёна падтапляецца талымі водамі. Праект па правядзенні інжынерных мерапрыемстваў па абароне ад падтаплення будзе завершаны ў жніўні, растлумачылі прадстаўнікі адказных службаў. Пасля гэтага пачнуць ўладкаванне ахоўных збудаванняў.
"Будаўнікі павінны прыступіць да работы ў жніўні, неабходна завяршыць усе мерапрыемствы за два месяцы", – рэзюміруе кіраўнік рэгіёна.
Шматдзетная маці з Навабеліцкага раёна Гомеля папрасіла перавесці крэдыт, які яна ўзяла на агульных падставах, на льготны. Старшыня аблвыканкама запэўніў, што асабіста накіруе ліст у праўленне банка, каб вырашыць пытанне.