Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко наведаў Рэчыцкі метызны завод

21.06.2024
Губернатар азнаёміўся з вынікам рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, а таксама з працэсам вытворчасці прадукцыі. 

Сярэднегадавая праектная магутнасць вытворчасці ААТ «Рэчыцкі метызны завод» складае 232 365 тон. На прадпрыемстве працуе амаль дзве тысячы чалавек.

За пяць месяцаў аб'ём вытворчасці метызаў у параўнанні з узроўнем мінулага года павялічыўся на 3,9 тысячы тон, дроту – на 3,8 тысячы тон, крапяжу – на 2,1 тысячы тон, аб'ёмаў гарачага цынкавання – на 1,4 тысячы тон. Тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасці склаў 109,5%.

Прадукцыю рэалізуюць як на знешнім, так і на ўнутраным рынках. Ключавым партнёрам з'яўляецца Расія, экспартуюць метызы таксама ў Казахстан, Узбекістан і іншыя краіны.

3 ліпеня знамянальная падзея для кожнага беларуса – Дзень Незалежнасці. Напярэдадні гэтай важнай даты губернатар Іван Крупко сустрэўся з калектывам завода. Тэма размовы «Беларусь: ад вызвалення да незалежнасці».

– Знакавую ролю ў вызваленні нашай краіны адыграла аперацыя «Баграціён». Памяць пра яе ніколі не сатрэцца ў галовах і сэрцах беларусаў, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Падчас размовы было адзначана, што суверэнітэт мала заваяваць на полі бою. 

За 80 гадоў многія пакаленні беларусаў пераадолелі пасляваенную разруху і стварылі краіну, якая дынамічна развіваецца.

На сустрэчы завадчане змаглі задаць хвалюючыя пытанні губернатару. Цікавіла развіццё інфраструктуры для электратранспарту, будаўніцтва новых прамысловых аб'ектаў, забеспячэнне бяспекі на мяжы з Украінай. 

– За электратранспартам будучыня. У Гомельскай вобласці ўстаноўлены 64 ЭЗС. Праграма дзейнічае па ўсёй краіне, колькасць такіх заправак расце з кожным годам. Плануецца таксама паступовы пераход на электрычны грамадскі транспарт, першым райцэнтрам гэтага праекта ў нас стане Жлобін, – адказаў Іван Крупко.

На другое пытанне таксама дадзены разгорнуты адказ: цяпер пад Гомелем будуецца рэгіянальны комплекс па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. У 2024 годзе прадоўжана рэалізацыя шэрагу праектаў на Светлагорскім ЦКК, «Міртэк-інжынірынг», «Алкопак», «Салеа-Гомель», «Беларускабель».

Сітуацыя на нашай мяжы няпростая, але стабільная, адзначыў кіраўнік рэгіёна:
– Бяспека забяспечана максімальная. Прыняты беспрэцэдэнтныя меры, сілавы блок працуе ва ўзмоцненым рэжыме.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ