Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Служыць з камфортам: новую пагранзаставу ў Нароўлі наведаў Іван Крупко

18.03.2025
Тыдзень таму ў Нароўлі адкрылі новую пагранзаставу. Сёння старшыня аблвыканкама наведаў сучасны комплекс і пагутарыў з вайскоўцамі, якія ахоўваюць дзяржаўную мяжу.

Цяпер пагранічнікі нясуць службу з выкарыстаннем найноўшага абсталявання. Паколькі большая частка ахоўнага ўчастка знаходзіцца на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, вайскоўцам выдаюцца дадатковыя сродкі абароны.

Пабудаваны памяшканні для захоўвання і рамонту тэхнікі, гадавальнік для службовых сабак, спецыялізаваны гарадок і спартыўныя аб'екты. 

Пагранічная застава «Нароўля» ахоўвае ўчастак мяжы з Украінай працягласцю больш за 60 кіламетраў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ