Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Службу занятасці чакае перазагрузка. На пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама абмеркавалі шырокі спектр пытанняў

11.03.2025
Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Таццяна Астрэйка дала высокую ацэнку рабоце сацсферы Гомельскай вобласці, пры гэтым адзначыла шэраг важных задач.

– Мы будзем займацца перазагрузкай работы службы занятасці. Асноўныя акцэнты заключаюцца ў тым, каб задаволіць патрэбы наймальнікаў у кадрах, стварыць умовы для замацавання людзей у рэгіёнах і раўнамернага развіцця эканомікі, – сказала Таццяна Астрэйка.
 
Яна перакананая, што ўсе ў сацыяльна арыентаванай дзяржаве павінны працаваць, паколькі карыстаюцца бясплатнымі выгодамі і паслугамі. Каб закрыць патрэбнасць наймальнікаў у кадрах, трэба далучаць незанятае насельніцтва. Замацоўваць на рынку працы трэба і моладзь, каб яна адчувала смак магчымасці зарабіць грошы. 

Старшыня камітэта Надзея Цупа сярод пазітыўных момантаў мінулага года адзначыла рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты на 18,8% у параўнанні з 2023-м, павелічэнне сярэднямесячнага памера пенсій усіх відаў на 15,6%. У працаўладкаванні аказана садзейнічанне 25,9 тысячы грамадзян, у тым ліку 4 тысячам беспрацоўных. У вобласці пражывае больш за 19,7 тысячы шматдзетных сем'яў. Дзякуючы праводзімай дзяржаўнай палітыцы штогод іх колькасць павялічваецца. За апошнія пяць гадоў – на 1,3 тысячы. У мінулым годзе ў Гомельскай вобласці вынесена 1,4 тысячы рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу. 

Разам з падтрымкай сем'яў не забываюць пра пенсіянераў. Выдаткі на выплату пенсій і дапамог за мінулы год перавысілі 3,5 мільярда рублёў. Аднаразовую матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымалі 1,6 тысячы чалавек на агульную суму 1,8 мільёна рублёў. У рэгіёне функцыянуюць 15 сацыяльных пансіянатаў, у якіх пражывае больш за 3400 чалавек, ўстановы запоўненыя на 99,9%. Для павелічэння ложкавага фонду запланавана рэканструкцыя будынкаў Ельскай спецыяльнай школы-інтэрната пад сацыяльны пансіянат, што дасць магчымасць увесці 130–150 месцаў.

Многім работнікам сацсеткі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. У рабоце калегіі прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў. У холе прыцягвала ўвагу выстава работ удзельнікаў абласнога конкурсу паэзіі «Мы ўсе старэем патроху...». Ён быў абвешчаны камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама і прысвечаны работнікам сацыяльнай абароны Гомельскай вобласці. 

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ