Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Сям'я гомельскага ратавальніка стала пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў па плаванні

09.11.2023
У Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы "Фестываль па плаванні "Старт пакаленняў". Сям'я інспектара па прафесійнай падрыхтоўцы і спорце сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Гомельскага гарадскога аддзела па НС Арцёма Лапухіна прыняла ўдзел у спаборніцтве і заваявала першае месца ў сямейнай эстафеце, расказалі ў абласным упраўленні МНС.

– Паўдзельнічаць у гэтых спаборніцтвах нам прапанаваў трэнер па плаванні са спартыўнай секцыі на базе сярэдняй школы № 59 Гомеля, дзе з шасці гадоў займаецца мой сын Іван, – растлумачыў Арцём Лапухін. – Заваяваўшы першае месца на рэгіянальным этапе, мы былі ўдастоены гонару прадставіць Гомельскую вобласць на турніры рэспубліканскага ўзроўню.

Удзельнікі фестывалю спаборнічалі ў чатырох узроставых катэгорыях. Этап "Сямейная эстафета" ўяўляў сабой пераадоленне кожным членам сям'і дыстанцыі ў 25 метраў вольным стылем. Вынік сям'і Лапухіных аказаўся лепшым сярод усіх канкурсантаў.

Па выніку рэспубліканскіх спаборніцтваў Гомельская вобласць аказалася на п'едэстале. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі, а таксама адзначаны памятнымі падарункамі і сувенірамі.

– Мы жывем і працуем, каб памнажаць наш беларускі здабытак. Нам патрэбна здаровая нацыя, таму важна асабістым прыкладам паказваць дзецям важнасць сям'і і здаровага ладу жыцця, – адзначыў работнік МНС.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ