Грамадства
Штаб па ліквідацыі наступстваў урагану прайшоў у аблвыканкаме
23.08.2024

Чатыры лесагаспадарчыя аб'яднанні – Брэсцкае, Віцебскае, Гродзенскае і Мінскае – дапамагаюць Гомельскай вобласці справіцца з наступствамі стыхіі.
За апошнія суткі нарыхтавана каля 33 тысяч кубаметраў драўніны, за змену праходзяць у сярэднім 121 гектар бураломных лесасек.
Задзейнічана каля 3000 чалавек, 280 харвестараў, больш як 590 адзінак іншай тэхнікі. Працоўны дзень з 8.00 да 20.00, па магчымасці на некаторых участках працуюць даўжэй.
– Прытрымліваемся нормы і бачым, што выпрацоўка ідзе ў запланаваных тэмпах. Чакаю штодзённую справаздачу аб праведзенай працы, – губернатар паставіў задачу Гомельскаму ДВЛГА.
Рамонт 1765 памяшканняў на 490 сельгасаб'ектах поўнасцю завершаны.
Цяпер работы вядуцца больш як на 160 аб'ектах. Матэрыялаў дастаткова, працоўных рэсурсаў таксама хапае, на больш складаныя аб'екты дадалі будаўнічых брыгад.
Губернатар даручыў паскорыць тэмпы рамонту дахаў у аграпрамысловым сектары. Іван Крупко будзе трымаць пытанне на асабістым кантролі.