Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Шматдзетная сям'я Новікавых з Рэчыцы стала пераможцай абласнога конкурсу "Лепшая маладая сям'я Гомельшчыны – 2023"

05.12.2023
У сям'і пераможцаў Дзмітрыя і Ірыны Новікавых з Рэчыцы падрастае трое дзяцей: старэйшай Сафіі – 9 гадоў, Ціхану – 7, Івану – два з паловай гады. Яны пакарылі журы сваёй артыстычнасцю, згуртаванасцю і талентамі. Зміцер працуе слесарам у ВА «Беларуснафта», піша вершы, іграе на гітары, а яшчэ ён майстар спорту па кулявой стральбе і, вядома, выдатны муж і бацька. Ірына прысвячае сябе сям'і, выхаванню дзяцей, захапляецца роспісам вітражоў і спортам.

Другое месца – у сям'і Чэкан з Хойнікаў, трэцяе месца і прыз сімпатый гледачоў – у шматдзетнай сям'і Кандрацьевых з Навабеліцкага раёна Гомеля.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ