Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Школьнікі рэгіёна у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…»

05.11.2024
Інтэлектуальныя спаборніцтвы праводзіла рэдакцыя навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Дыпломы І ступені атрымалі Яраслаў Мішчанка (гімназія Жыткавічаў), Вікторыя Прышчэп (гімназіі Калінкавічаў), Дар’я Свірыдава (СШ №7 Жлобіна), Ксенія Сібілева і Дар’я Гулевіч (Яромінскай СШ).

Дыпломы ІІ ступені – Данііл Азалінш (СШ №12 Жлобіна), Паліна Бандарэнка (гімназіі Добруша), Аліна Шашэнка (СШ №3 Светлагорска).

Дыпломы ІІІ ступені ў Марыі Жыгар (Гомельскі гарадскі ліцэй №1) і Алены Каленік (СШ №10 Светлагорска), паведамляе тэлеграм-канал «Сялянская, 14». 



К СПИСКУ НОВОСТЕЙ