Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Семінар па рабоце службы "Адно акно" праходзіць сёння на базе Жлобінскага і Рагачоўскага раёнаў

03.11.2023
У семінары "Лепшыя практыкі функцыянавання службы «Адно акно» прымаюць удзел больш за 70 чалавек. Гэта кіраўнікі справамі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама начальнікі службаў «Адно акно» з усёй вобласці, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг.

Як было адзначана ў ходзе семінара, на службу «Адно акно» сёння ускладзена вялікая адказнасць. Перад яе спецыялістамі стаяць няпростыя задачы, сярод якіх і павышэнне ўзроўню інфарматызацыі, і спрашчэнне парадка ў ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, і зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі, і, што немалаважна, забеспячэнне высокай якасці і камфортнасці ў прадастаўленні адміністрацыйных працэдур.

У Жлобіне ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з практыкай работы аддзела ЗАГС і службы «Адно акно». Як і наведвальнікі, яны па вартасці ацанілі створаныя тут умовы. Так, служба "Адно акно" з верасня 2019 года знаходзіцца ў прасторным памяшканні з асобным уваходам, абсталяваным электрапад'ёмнікам. Тут уладкаваны працоўныя месцы для спецыялістаў службы, наведвальнікаў і дзяцей. Устаноўлены дадатковы камп'ютар для падачы грамадзянамі заяў у электронным выглядзе, аўтаматызаваная сістэма электроннай чаргі, кулер з пітной вадой. Працоўныя месцы спецыялістаў забяспечаны неабходнай камп'ютарнай і размнажальнай тэхнікай, аснашчаны праграмным комплексам «Адно акно» версіі 3.0, абсталяваны счытвальнікамі ID-карт. 

Больш дэталёва аб дзейнасці службы "Адно акно" Жлобінскага райвыканкама ўдзельнікам семінара расказала яе загадчык Алена Андрусева. Таксама падчас пленарнага пасяджэння вопытам работы падзяліліся начальнік службы "Адно акно" Калінкавіцкага райвыканкама Іна Алехна і кіраўнік спраў Рэчыцкага райвыканкама Святлана Пташнік. Працягнецца семінар наведваннем аддзела ЗАГС і службы «Адно акно» Рагачоўскага райвыканкама.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ