Грамадства
Саўмін вызначыў склад рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па прысваенні знака якасці
10.09.2024

Дакумент дапаўняе пастанову дадаткам 2, у якім і вызначаецца склад рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі. У склад камісіі ўключаюцца намеснікі прэм'ер-міністра, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, міністры архітэктуры і будаўніцтва, ЖКГ, аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, фінансаў, эканомікі, энергетыкі.
Таксама ў склад камісіі ўвайшлі старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
У склад камісіі таксама былі ўключаны начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловай палітыкі, энергетычнага і нафтахімічнага комплексаў Апарата Савета Міністраў і намеснік начальніка ўпраўлення прамысловай палітыкі - начальнік аддзела лёгкай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, тэхнічнага рэгулявання і лясной гаспадаркі галоўнага ўпраўлення прамысловай палітыкі, энергетычнага і нафтахімічнага комплексаў Апарата Савета Міністраў.
Старшынёй камісіі з'яўляецца намеснік прэм'ер-міністра, які курыруе пытанні развіцця прамысловасці. А намеснікам старшыні - старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.