Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Саюзны камень закладзены: Іван Крупко і Аляксандр Багамаз адкрылі будпляцоўку шматпавярховага дома ў Бранску

20.02.2025
Трохсекцыйны дзевяціпавярховы жылы дом у Бранску будуць узводзіць будаўнікі Гомельскага ДСК.

Будаўнічую пляцоўку адкрылі сёння губернатары Гомельскай і Бранскай абласцей Іван Крупко і Аляксандр Багамаз. 

– Саюз нашых краін непарушны. З году ў год мы будуем наш агульны дом – Саюзную дзяржаву. І разам робім усё, каб нашы людзі жылі годна. Упэўнены, што дом, які мы сёння заклалі, будзе зручным і камфортным, а ў ім будуць жыць сапраўдныя сябры з вялікай шматнацыянальнай расійскай сям'і, – падкрэсліў Іван Крупко. 

Народы Беларусі і Расіі былі, ёсць і будуць разам. На гэтым у сваім выступленні зрабіў акцэнт губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз:

– У гэтым вялікая заслуга нашых нацыянальных лідараў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яны нацэльваюць нас на сяброўства, узаемадапамогу, дапамогу і збліжэнне ўсіх галін. Гэты аб'ект – адзін з прыкладаў нашай сумеснай працы.

Аляксандр Багамаз падзякаваў гамяльчанам за ўзаемную працу, якую рэгіёны праводзяць разам:

– Мы зробім усё, каб нашы людзі жылі толькі лепш і разам будзем будаваць будучыню для нашых дзяцей.

Такі вопыт для нашых рэгіёнаў не першы: у кастрычніку 2023 года гомельскія будаўнікі здалі шаснаццаціпавярховік у Бранску. У планах – яшчэ больш сумесных праектаў. Ужо ў бліжэйшы час да будаўніцтва ў расійскім рэгіёне прытупіць Мазырскі ДСК.



К СПИСКУ НОВОСТЕЙ