Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Рэжым надзвычайнай сітуацыі, аб'яўлены на Гомельшчыне з-за наступстваў ураганнага ветру, зняты

19.07.2024
Такую заяву зрабіў сёння на пасяджэнні штаба Іван Крупко. 

– Гэта вынік зладжанай кругласутачнай работы нашых службаў, арганізацый і дзейснай дапамогі ўсіх абласцей і рэспубліканскіх органаў, – падкрэсліў ён.

Губернатар высока ацаніў работу энергетыкаў і падзякаваў усім, хто ўнёс уклад ва ўстараненне наступстваў непагоды: 

– Дзякуючы вашай самаадданай працы мы выканалі даручэнне кіраўніка дзяржавы і падключылі населеныя пункты да электраэнергіі ў максімальна кароткія для такога маштабу разбурэнняў тэрміны.

Працягваюцца падключэнні да электразабеспячэння асобных абанентаў. Заяўкі на падключэнні прымаюцца па дзяжурных нумарах тэлефонаў райвыканкамаў з 8 да 22 гадзін.

– У цэнтры ўвагі – абслугоўванне дызельных установак, своечасовая пастаўка да іх паліва і сістэмная работа па аднаўленні ліній электраперадачы, пераход усіх населеных пунктаў на пастаянныя крыніцы забеспячэння, – рэзюмаваў губернатар.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ