Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі пачнецца 22 снежня

25.10.2024
ЦВК апублікавала на сваім сайце каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Да 1 лістапада пройдзе рэгістрацыя ініцыятыўных груп кандыдатаў у Прэзідэнты.

З 7 лістапада па 6 снежня пройдзе збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.

З 7 па 21 снежня ЦВК будзе прымаць дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 22 па 31 снежня ўключна. Пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдатам выдадуць у двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі.

З 1 студзеня па 25 студзеня 2025 года пройдзе перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў.

З 21 па 25 студзеня пройдзе датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня - асноўны дзень галасавання на выбарах.

Вынікі выбараў ЦВК установіць не пазней за 5 лютага, другі тур, у выпадку неабходнасці, будзе праведзены не пазней за 9 лютага.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ