Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Разумныя градкі і барацьба з лянівым вокам: у Гомелі прайшоў абласны этап "100 ідэй для Беларусі" сярод студэнтаў

26.01.2024
Юнакі і дзяўчаты з шасці ВНУ Гомельшчыны прэзентавалі 17 праектаў, найлепшыя з якіх прадставяць рэгіён на заключным этапе. Самых дастойных выбіралі на базе ГДТУ імя П. В. Сухога.

– "100 ідэй для Беларусі" – унікальная ініцыятыва БРСМ, якая актыўна развіваецца: яна ўжо дзесяць гадоў рэалізуецца і на ўзроўні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, – адзначыў намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай. – Важная функцыя праекта ў тым, што ён падахвочвае моладзь генераваць ідэі, карысныя для грамадства.

Студэнты палітэха Паліна Клячкова, Анастасія Лёўкіна і Ягор Зайцаў прапанавалі наладзіць у Беларусі вытворчасць аклюдараў для карэкцыі зроку. Прылада прызначана для лячэння амбліяпіі (сіндрому лянівага вока). Яна блакуе або аслабляе зрок у здаровым, каб прымусова стымуляваць слабое вока.

Студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны Давід Тарасенка і Мацвей Кастрама распрацавалі інтэграваную сістэму разумных градак SmartGrowHub. Яна здольная аўтаматычна сачыць за ўмовамі вырошчвання раслін.

– З дапамогай апарата можна праверыць рэакцыю раслін на розны клімат: высветліць, у якіх умовах яны растуць лепш за ўсё, на якіх тэрыторыях, – адзначылі канкурсанты. – Яшчэ яго можна павялічыць да памеру цяпліцы і вырошчваць у ім ураджай.

Журы сёлета так уразілася распрацоўкамі і вырашыла: усе 17 праектаў вартыя выхаду ў наступны тур.


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ