Грамадства
Разам за Беларусь: сталі вядомы імёны членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гомельскай вобласці
04.04.2024

У Беларусі прашлі выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
Прадстаўнікоў Гомельшчыны выбіралі ў аблдрамтэатры падчас пасяджэння мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню.
Удзельнікі сустрэчы заслухалі заключэнне ЦВК Беларусі аб правамоцнасці вылучэння кандыдатаў і паведамленне аб іх рэгістрацыі, затым кожны вылучэнец выступіў з праграмай будучай дзейнасці, адказаў на пытанні дэпутатаў.
Шляхам тайнага галасавання ад паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі выбралі восем чалавек:
Юрый Уладзіміравіч ВАСІЛЬЦОЎ, нарадзіўся 13 студзеня 1982 года, дырэктар ААТ «Ціхінічы», пражывае ў аграгарадку Ціхінічы Рагачоўскага раёна, беспартыйны, на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражыў 37 гадоў.
Кацярына Анатольеўна ЗЯНКЕВІЧ, нарадзілася 4 лютага 1968 года, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, пражывае ў Гомелі, член БП "Белая Русь", на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражыла 56 гадоў.
Андрэй Уладзіміравіч Крываносаў, нарадзіўся 1 верасня 1967 года, ваенны камісар Гомельскай вобласці, пражывае ў Гомелі, беспартыйны, на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражыў 33 гады.
Аляксандр Аляксандравіч НОВІКАЎ, нарадзіўся 26 снежня 1975 года, генеральны дырэктар ААТ "Гомсельмаш", пражывае ў аграгарадку Краснае Гомельскага раёна, беспартыйны, на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражыў 48 гадоў.
Ксенія Аляксандраўна ПАНЦЮХОВА, нарадзілася 17 жніўня 1981 года, генеральны дырэктар ААТ "Камінтэрн", пражывае ў пасёлку Чонкі Гомельскага раёна, член БП "Белая Русь", на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражыла 42 гады.
Міхаіл Іванавіч РУСЫ, нарадзіўся 23 лістапада 1954 года, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, пражывае ў Мінску, беспартыйны, на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражыў 28 гадоў.
Людміла Анатольеўна САПЕГА, нарадзілася 12 чэрвеня 1972 года, генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага РУП "Фармацыя", пражывае ў Гомелі, член БП "Белая Русь", на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражыла 45 гадоў.
Ала Віктараўна СМАЛЯК, нарадзілася 7 верасня 1973 года, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, пражывае ў Гомелі, член Камуністычнай партыі Беларусі, на тэрыторыі Гомельскай вобласці пражыла 26 гадоў.
На працягу двух дзён рашэнне аб зацвярджэнні вынікаў галасавання разам з пратаколам пасяджэння падліковай камісіі перададуць у ЦВК Беларусі. На падставе гэтых дакументаў выбраныя члены Савета Рэспублікі будуць зарэгістраваны.
У пасяджэнні прымалі ўдзел старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, член ЦВК Беларусі Андрэй Гуржы.
Губернатар падзякаваў за супрацоўнiцтва папярэдняму складу Савета Рэспублiкi ад Гомельшчыны:
– Шчыра дзякую. За час вашай працы зроблена шмат. Людзі заўсёды будуць памятаць ваш вялікі ўклад у развіццё роднага рэгіёна. Упэўнены, што мы і далей будзем разам працаваць на карысць жыхароў нашага Гомельскага краю.